Сем паломніцкіх цэркваў Рыма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сем Паломніцкіх Цэркваў Рыма — сем асабліва шанаваных хрысціянскіх базілік у Рыме, якія на працягу многіх стагоддзяў уваходзяць у асноўны паломніцкі маршрут па Вечным горадзе і традыцыйна лічацца абавязковымі для наведвання веруючымі хрысціянамі. Спіс Сямі рымскіх цэркваў усталяваны Папам Рымскім. Паводле традыцыі Каталіцкай царквы, паломнікі, якія наведалі гэтыя сем знакамітых храмаў у Юбілейны год, (традыцыйна на Перадвелікодны тыдзень у сераду), могуць атрымаць прабачэнне ўсіх сваіх грахоў.
Сем Паломніцкіх Цэркваў Рыма ўключаюць чатыры Вялікія папскія базілікі (Basilica maior) і тры Малыя папскія базілікі (Basilica minor):
- Сабор Святога Пятра (Вялікая папская базіліка)
- Базіліка Святога Паўла за сценамі (Вялікая папская базіліка)
- Латэранская базіліка Святога Іаана (Вялікая папская базіліка)
- Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ (Святой Марыі) (Вялікая папская базіліка)
- Базіліка Св. Лаўрэнція за сценамі (Малая папская базіліка)
- Базіліка Св. Крыжа ў Іерусаліме (Малая папская базіліка)
- Храм Найсвяцейшай Багародзіцы Боскай Любові**
- Раней у спіс Сямі храмаў уваходзіў Сабор Св. Себасцьяна за сценамі (Малая папская базіліка). З нагоды Вялікага Юбілею (англ.) (бел. 2000 года святы Папа Ян Павел II замест гэтага сабора ўключыў у паломніцкі маршрут Храм Найсвяцейшай Багародзіцы Боскай Любові. Тым не менш, многія паломнікі па-ранейшаму аддаюць перавагу наведванню храмаў паводле старога спісу, які дзейнічаў да 2000 года, па жаданні дадаючы ў яго і храм з новага спісу.