Сельская гаспадарка Арменіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сельская гаспадарка Арменіі, у якой занята 36 % насельніцтва і ствараецца 15 % ВУП (2017) ды значная частка экспарту, развітая недастаткова для самазабеспячэння харчаваннем[1]. Дамінуе прыватная ўласнасць: у 2006 годзе 98 % вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі забяспечылі сямейныя фермы. Да фактараў, што спрыяюць развіццю галіны, адносяцца ўрадлівыя вулканічныя глебы, да неспрыяльных — гарыстасць тэрыторыі і дэфіцыт увільгатнення ў летні перыяд: большасць зямель патрабуе штучнага арашэння.