Секта
рэлігійная група, якая адлучылася ад асноўнага кірунку. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́кта (лац.: secta — школа, вучэнне, ад лац.: sequor — прытрымліваюся) — паняцце (тэрмін), які выкарыстоўваецца для абазначэння рэлігійнай групы, якая адлучылася ад асноўнага рэлігійнага кірунку або ўказвае на арганізаваную традыцыю, якая мае свайго заснавальніка[1], як у будызме.
У некаторых крыніцах паняцце «секта» тлумачыцца шырэй[2][3]. Так завецца любая група (рэлігійная ці нерэлігійная, якая адлучылася або новая), якая мае сваё вучэнне і сваю практыку, адрозныя ад пануючай царквы ці ідэалогіі. У будызме і індуізме слова «секта» скарыстоўваецца досыць часта, не мае негатыўнага адцення і азначае самастойныя плыні, з'яўляючыся аналогам слова «школа».