Саўт-Бенд (Індыяна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саўт-Бенд[3] — горад і цэнтр акругі Сент-Джозеф у ЗША, штат Індыяна. Саўт-Бенд стаіць на рацэ Сент-Джозеф. З’яўляецца чацвёртым па велічыні горадам Індыяны. Вядомы сваім раёнам пад назвай «Мічыяна» і ўніверсітэтам Нотр-Дам.
Саўт-Бенд
South Bend
| ||||||||||||||||||||||||||||
Саўт-Бенд быў заснаваны гандлярамі пушнінай у XVIII стагоддзі, у 1865 годзе стаў горадам. У сярэдзіне XX стагоддзя моцна спрыяла развіццю горада рака. У горадзе пасяліліся шматлікія кампаніі, у тым ліку «Studebaker Corporation», «Oliver Farm Equipment Company» і інш.
Пасля піку ў 132 445 жыхароў у 1960 годзе насельніцтва значна скарацілася. Шмат у чым гэтаму спрыяла закрыццё некаторых кампаній цяжкай прамысловасці. Але па выніках перапісу 2000 года за 10 гадоў насельніцтва вырасла на 2,2 %, упершыню з 1960 года. На сённяшні дзень у горадзе найбольш развітыя ахова здароўя, адукацыя і малы бізнес.