Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка (САДР; араб. الجمهورية العربية الصحراوية الديمقراطية; ісп.: República Árabe Saharaui Democrática (RASD)) — часткова прызнаная дзяржава, не кантралюе на сённяшні дзень большую частку тэрыторыі, на якую прэтэндуе, былая іспанская калонія ў Заходняй Сахары. На поўначы мяжуе з Марока, на паўночным усходзе — з Алжырам, на ўсходзе і поўдні — з Маўрытаніяй; з захаду абмываецца Атлантычным акіянам.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «حرية ديمقراطية وحدة / Libertad, Democracia, Unidad» «Свабода, дэмакратыя, адзінства» | |||||
Гімн: «يا بني الصحراء» | |||||
Заснавана | 27 лютага 1976 | ||||
Дата незалежнасці | 26 лютага 1976 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Арабская, іспанская | ||||
Сталіца | Эль-Аюн (абвешчаная) Тыфарыці (часовая) | ||||
Форма кіравання | Аднапартыйная паўпрэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Брагім Галі Абдэлькадэр Талеб Умар | ||||
Плошча • Усяго | 266.000[1] км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 513.000[1] чал. чал./км² | ||||
Валюта | Сахарская песета (₧, EHP) Алжырскі дынар (د.ج, DZD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .eh[2] | ||||
Тэлефонны код | +212 | ||||
Часавыя паясы | +0 | ||||
|
Закрыць
Гістарычная назва: Вадзі-Захаб (Рыа-дэ-Ора) і Сегіет-эль-Хамра (Залатая рэчка і Чырвоны ручай). Ранейшая назва — Іспанская Сахара.