Сафійскі сабор (Канстанцінопаль)
Канстанцінопаль / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сафійскі сабор, афіцыйная назва на сённяшні дзень Музей Ая-Сафія (грэч. Ἁγία Σοφία; турэцк.: Ayasofya) — былы праваслаўны сабор, потым — мячэць, цяпер — музей, сусветна вядомы помнік візантыйскай архітэктуры, сімвал «залатога веку» Візантыі.
Праваслаўны сабор | |
Сафійскі сабор | |
---|---|
грэч. Αγία Σοφία, турэцк.: Ayasofya | |
| |
41°00′31″ пн. ш. 28°58′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Турцыя |
Горад | Стамбул |
Канфесія | праваслаўе, пасля — іслам |
Тып будынка | сабор, пасля — мячэць |
Архітэктурны стыль | Візантыйская архітэктура[1] і базіліка[1] |
Архітэктар | Ісідар Мілецкі і Анфімій Тральскі |
Заснавальнік | Канстанцін I Вялікі |
Дата заснавання | 324 год |
Будаўніцтва | 532 — 537 гады |
Асноўныя даты | |
324 — Базіліка Канстанціна |
|
Дата скасавання | 404 і 14 студзеня 532 |
Стан | музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У часы Візантыйскай імперыі сабор знаходзіўся ў цэнтры Канстанцінопаля каля імператарскага палаца. У цяперашні час знаходзіцца ў цэнтры Стамбула, у раёне Султанахмет. Пасля захопу горада асманамі ў 1453 годзе, Сафійскі сабор быў ператвораны ў мячэць, а ў 1935 годзе атрымаў статус музея. У 1985 годзе сабор разам з іншымі помнікамі гістарычнага цэнтра Стамбула быў залічаны ў склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[2].
Больш за тысячу гадоў Сафійскі сабор быў самым вялікім храмам у свеце, да таго моманту пакуль не быў пабудаваны Сабор Святога Пятра ў Рыме. Вышыня сабора — 55,6 метраў, дыяметр купала — 31 метр.