Сарсуэла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сарсуэла (ісп.: Zarzuela) — іспанскі музычна-драматычны жанр, які спалучае вакальныя выступленні, гутарковыя дыялогі і танцы,[1] блізкі да аперэты. Сваю назву атрымаў ад аднайменнай каралеўскай рэзідэнцыі (руск.) (бел., размешчанай непадалёк ад Мадрыда, у якой у XVII стагоддзі прайшоў першы спектакль такога тыпу.[2]
Выконвалі сарсуэлу звычайна на святах — вяселле, нараджэнне, каранацыі і іншых, таму першапачаткова гэтыя спектаклі называліся «Святамі Сарсуэлы» (ісп.: Fiestas de Zarzuela).[3]
Існуе дзве асноўныя формы сарсуэлы: сарсуэла ў стылі барока (англ.) (бел. (каля 1630—1750), самы ранні стыль, і рамантычная (англ.) (бел. сарсуэла (каля 1850—1950), якія можна падзяліць на два паджанры:
- вялікая сарсуэла (género grande), у двух і болей актах,
- малая сарсуэла (англ.) (бел. (género chico), аднаактовая, з рысамі вадэвіля.
Сарсуэла распаўсюдзілася на іспанскія ўладанні, і многія іспанамоўныя краіны, асабліва Куба, развілі свае ўласныя традыцыі. Існуе таксама моцная традыцыя на Філіпінах, дзе яна таксама вядомая як сарсвела (sarswela/sarsuela).[4] Іншыя рэгіянальныя і моўныя варыянты ў Іспаніі ўключаюць баскскую сарсуэлу і каталонскую сарсуэлу.
Музычны тэатр, падобны да жанру маскі (англ.) (бел., існаваў у Іспаніі з часоў Хуана дэль Энсіны (англ.) (бел.. Жанр сарсуэлы быў наватарскім у наданні драматычнай функцыі музычным нумарам, інтэграваным у сюжэт твора. Былі ўключаны танцы і хор, а таксама сольныя і ансамблевыя нумары, усё пад аркестравае суправаджэнне.
Сярод аўтара музыкі сарсуэлы ў XVII — XVIII стагоддзях — С. Дуран, Г. Брунеці, Л. Бакерыні; у XIX стагоддзі — Ф. Барб’еры (ісп.) (бел., Ф. Чуэка (ісп.) (бел., Т. Брэтон (ісп.) (бел., Э. Гранадас; у XX стагоддзі — А. Вівес (ісп.) (бел., М. Тароба (руск.) (бел..