Сан-Мігель-дэ-Тукуман
горад у правінцыі Тукуман, Аргенціна / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Мігель-дэ-Тукуман (ісп.: San Miguel de Tucumán), звычайна скарачаецца да Тукуман (ісп.: Tucumán) — сталіца правінцыі Тукуман і найбольшы горад паўночнай Аргенціны з насельніцтвам 526 тысяч жыхароў (2001) і насельніцтвам агламерацыі 806000, што робіць яе пятай па насельніцтву ў краіне.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Горад пад назвай Іватын (ісп. Ibatín) быў заснаваны ў 1565 г. і быў перамешчаны на сучаснае месца ў 1685 годзе. Заступніцай Тукумана была названая Дзева Ла Мерсед. 24 верасня 1812 каля горада Тукуман адбылася бітва, перамога ў якой войскаў Мануэля Бельграна стала вырашальнай у барацьбе за незалежнасць Аргенціны. У той жа дзень у мясцовай царкве Дзева Марыя Ла Мерсед была названая заступніцай аргенцінскага войскі.
9 жніўня 1816 у Тукумане сабраўся Кангрэс, які абвясціў Дэкларацыю незалежнасці Аргенціны ад Іспаніі і іншых краін. З гэтай даты пачынаецца адлік існавання сучаснай Аргенціны. У 1870 г. у Тукуман была праведзена чыгунка.