Сакарскі спіс цароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сакарскі спіс цароў — пералік егіпецкіх цароў, выбіты на камені ў часы Рамсеса II. Цяпер захоўваецца ў Егіпецкім музеі.
Спіс быў знойдзен у 1861 годзе ў Егіпце ў Сакары, у грабніцы Тунры (ці Тунароя), чыноўніка («галоўны жрэц-чытальнік» і «Наглядчык над работамі на ўсіх царскіх помніках») фараона Рамсеса II[1].
У надпісе пералічваюцца 58 цароў, ад Анеджыба і Каа (I дынастыя) да Рамсеса II (XIX дынастыя), у адваротным храналагічным парадку, за выключэннем «правіцеляў Другога пераходнага перыяду, гіксосаў, і тых правіцеляў… якія былі блізкія да ерэтычнага Эхнатона»[2].
Імёны (кожнае акружана рамкай, т.зв. картушам), з якіх толькі 47 захавалася, вельмі пашкоджаныя. У спісе вялікая колькасць недакладнасцей, напрыклад, там упамінаюцца толькі чатыры цары III дынастыі. Храналогія правільная толькі для цароў XII дынастыі. Адзіны вядомы фотаздымак спіса быў апублікован у 1865 годзе[3].