Савоя
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Савоя.
Савоя (фр.: Savoie, франкаправ.: Savouè, лац.: Sapaudia) — гістарычная вобласць на паўднёвым усходзе Францыі ля падножжа Альп. Некаторы час існавала ў якасці самастойнага герцагства, якое ў перыяд свайго росквіту ўключала тэрыторыі Ніцы, Генуі, Жэневы і П’емонта. З 1860 года ў складзе Францыі, хоць Савойская дынастыя становіцца кіруючай у зноў створанай Італіі. У сучаснай Францыі на тэрыторыі Савоі размешчаны два дэпартаменты — Савоя і Верхняя Савоя.