Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжой — ваенныя саветнікі і ваенспецы з СССР, накіраваныя ў дапамогу замежным узброеным сілам. Яны працавалі ў розных краінах Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, аказваючы падтрымку ў будаўніцтве арміі, падтрыхтоўцы кадраў, засваенні ўзбраення. У зонах ваенных дзеянняў вайскоўцы пры неабходнасці маглі ўдзельнічаць у баях[1]. Адпраўка саветнікаў і ваенспецаў з’яўлялася адным з ключавых напрамкаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Савецкага Саюза[2]. Праз замежныя місіі пашыраўся ўплыў дзяржавы, выпрабоўвалася новае ўзбраенне і ваенная тэхніка, вайскоўцы атрымлівалі карысныя веды і вопыт[3], узброеныя сілы шэрагу краін свету ўладкоўваліся па савецкім вобразу і падабенству[4]. Пры ўсім тым камандзіроўкі былі спалучаны са шматлікімі цяжкасцямі для саміх спецыялістаў[5], няведаннем чужых рэалій і непрыемнымі інцыдэнтамі[6][7].
Да гэтай катэгорыі ваеннаслужачых не адносіцца асабісты склад часцей кантынгентаў, якія на пастаяннай аснове дыслакаваліся за мяжой (Група савецкіх войск у Германіі, Паўночная група войск і іншыя).