Сабекошт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабекошт — усе выдаткі, панесеныя прадпрыемствам на вытворчасць і рэалізацыю (продаж) прадукцыі або паслугі.
Бухгалтарскі ўлік |
---|
Ключавыя паняцці |
Бухгалтар • Бухгалтэрыя |
Фінансавая справаздачнасць |
Бухгалтарскі баланс |
Вобласці бухгалтарскага ўліку |
Улік выдаткаў • Фінансавы ўлік • Судовая бухгалтэрыя |
Аўдыт |
Фінансавы кантроль |
Больш поўнае вызначэнне сабекошту: «Сабекошт - гэта вартасная адзнака выкарыстоўваемых у працэсе вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) прыродных рэсурсаў, сыравіны, матэрыялаў, паліва, энергіі, асноўных фондаў, працоўных рэсурсаў і іншых выдаткаў на яе вытворчасць і рэалізацыю».
У эканамічнай навуцы і для прыкладных задач вылучаецца некалькі тыпаў сабекошту:
- поўны сабекошт (сярэдні) - суадносіны поўных выдаткаў да аб'ёму вытворчасці;
- лімітавы сабекошт - гэта сабекошт кожнай наступнай вырабленай адзінкі прадукцыі;
Пад структурай сабекошту разумеюцца яго склад па элементах або пунктах і іх доля ў поўным сабекошце.
Віды сабекошту:
- Сабекошт па пунктах калькуляцыі (размеркаванне выдаткаў для складання сабекошту па пунктах ўліку);
- Сабекошт па элементах выдаткаў.