Рэфармацыя ў Англіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Англія — краіна, вядомая сваімі рэфарматарскімі тэндэнцыямі. Яшчэ ў XIV стагоддзі Біблія была перакладзена на англійскую мову Джонам Уікліфам, а яго паслядоўнікі — лоларды — скрытна працягвалі існаваць на востраве і весці сваю пропаведзь. У 1525 годзе Уільям Тындэйл надрукаваў свой пераклад Новага Запавету, што дазволіла ўсім жадаючым азнаёміцца з тэкстам Бібліі[1]. Аднак вырашальную ролю ў Рэфармацыі ў Англіі наканавана было адыграць іншаму чалавеку. Рэфармацыю ў Англіі можна ў поўным сэнсе назваць «Рэфармацыяй зверху», з прычыны таго, што на чале яе стаў англійскі кароль Генрых VIII.
Хуткія факты
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
Дзеячы Рэфармацыі
|
Закрыць