Рэнэ Генон
французскі філосаф метафізік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэнэ Жан-Мары-Жозэф Генон (фр.: René Jean-Marie-Joseph Guénon, 15 лістапада 1886, Блуа, Францыя — 7 студзеня 1951, Каір, Каралеўства Егіпет) — французскі філосаф, аўтар прац па метафізіцы, традыцыяналізму, сімвалізму і ініцыяцыі.
Хуткія факты Рэнэ Генон, Дата нараджэння ...
Рэнэ Генон | |
---|---|
фр.: René Jean-Marie-Joseph Guénon фр.: René Guénon | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1886(1886-11-15)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1951(1951-01-07)[1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік, метафізік, філосаф, усходазнавец |
Навуковая сфера | філасофія і метафізіка |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Канкур жэнераль[d] (1904) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Рэнэ Генон лічыцца родапачынальнікам інтэгральнага традыцыяналізму — накірунку традыцыянай думкі, падмурак якой складае палажэнне аб існаванні Прымардыальнай традыцыі альбо «Вечнай мудрасці». Пры гэтым Генон не выкарыстоўваў тэрмін «традыцыяналізм» і не звязваў сябе з канкрэтнымі напрамкамі філасофіі, лічачы апошнюю выразам індывідуальных меркаванняў.