Рэгістан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэгіста́н[1] — пустыня на ўсходзе Іранскага нагор’я, на поўдні Афганістана.
Хуткія факты Рэгістан, Размяшчэнне ...
Рэгістан | |
---|---|
31°00′ пн. ш. 65°13′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Афганістан |
Даўжыня | больш за 400 км |
Шырыня | 200 км |
Плошча | 40 000 км² |
Гадавы ўзровень ападкаў | да 100 мм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня больш за 400 км, шырыня да 200 км. Плошча каля 40 тыс. км². Пакатанахіленая раўніна, вышынёй ад 1500 м на ўсходзе да 800 м на захадзе. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынентальны, сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.