Рыкарда Дрыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыкарда Дрыга (італ.: Riccardo Eugenio Drigo, у Расіі Рычард Яўгенавіч Дрыга; 30 чэрвеня 1846, Падуя — 1 кастрычніка 1930, Падуя) — італьянскі і расійскі кампазітар, дырыжор.
Рыкарда Дрыга | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1846(1846-06-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1930(1930-10-01)[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, харэограф, піяніст |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рыкарда Дрыга найбольш вядомы сваёй доўгай кар’ерай капельмайстра і музычнага кіраўніка Імператарскага балета Санкт-Пецярбурга, Расія. Пад кіраўніцтвам Дрыга, у супрацоўніцтве з балетмайстрам Марыусам Петыпа і Львом Іванавым, былі ажыццёўлены прэм’ерныя пастаноўкі балетаў П. І. Чайкоўскага «Спячая прыгажуня» (1890), «Шчаўкунок» (1892) і «Лебядзінае возера» (1894, II акт і 1895, новая (пасмяротная) рэдакцыя балета 1877 года), а таксама балета А. К. Глазунова «Раймонда» (1898).
Дрыга таксама быў кіраўніком аркестра для італьянскіх оперных пастановак у аркестры Імператарскага Марыінскага тэатра. За час сваёй кар’еры ў Санкт-Пецярбургу Дрыга дырыжыраваў прэм’ерамі і рэгулярнымі пастаноўкамі амаль усіх балетаў і італьянскіх опер, якія выконваліся на царскай сцэне.
Аўтар шматлікіх балетаў, у тым ліку «Жамчужына» (1896), «Талісман» (1889), «Арлекінада» (1900), а таксама некалькіх опер.