Румынія
краіна ва Усходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Румы́нія (рум.: România [romɨˈni.a]) — дзяржава ў паўночна-заходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Румынія мае сухапутныя межы з Украінай на поўначы і ўсходзе, Малдовай на паўночным усходзе, Балгарыяй на поўдні, Сербіяй на паўднёвым захадзе і Венгрыяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам. Сталіца краіны, горад Бухарэст з насельніцтвам каля двух мільёнаў чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў Еўропы па колькасці насельніцтва.
| |||||
Гімн: «Deșteaptă-te, române!» | |||||
Заснавана | 5 лютага 1859 | ||||
Дата незалежнасці | 21 мая 1877 (ад Асманскай імперыі) | ||||
Афіцыйная мова | Румынская | ||||
Сталіца | Бухарэст | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бухарэст, Ясы, Цімішаара, Канстанца, Галац | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Старшыня Сенату Старшыня Палаты Дэпутатаў | Клаус Яханіс Марчэл Чалаку Нікалае Чукэ Валерыу Згоня | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 83-я ў свеце 238.391 км² 3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 19.518.642 чал. (59-я) 20.121.641 чал. 84,4 чал./км² (118-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$541,017 млрд[1] (46-ы) $27.563 (55-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$244,581 млрд (62-ы) $12.506 (72-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | 0,811[2] (вельмі высокі) (52-ы) | ||||
Этнахаронім | Румыны | ||||
Валюта | Румынскі лей (RON) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .ro, .eu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | RO | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ROU | ||||
Код МАК | ROU | ||||
Тэлефонны код | +40 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
У рэльефе Румыніі вылучаюцца Карпацкія горы, Трансільванскае плато і Прыдунайскія нізіны. Румынія багата на карысныя выкапні, асабліва на вуглевадароды, аднак слаўныя часы румынскай нафты прыйшліся на ХХ стагоддзе. Клімат умераны, умерана кантынентальны, на паўднёвым усходзе мае рысы субтрапічнага. Рачная сетка Румыніі належыць пераважна да сістэмы Дуная, на паўночным захадзе да Чорнага мора цякуць Прут і Сірэт. Горы і плато пакрытыя шыракалістымі і хваёвымі (вышэй) лясамі, раўніны ўзараныя.
Румынія адбылася на тэрыторыі, якая прыблізна адпавядае старажытнарымскай правінцыі Дакіі. Уласна Румынія была сфармавана ў 1859 годзе праз асабістую унію дунайскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. Новая дзяржава прыняла афіцыйную назву «Румынія» ў 1866 годзе і атрымала незалежнасць ад Асманскай імперыі ў 1878 годзе. У канцы Першай сусветнай вайны да суверэннага Каралеўства Румынія далучыліся Трансільванія, Букавіна і Бесарабія. У Другой сусветнай вайне Румынія ваявала на баку Нацысцкай Германіі да 1944 года, пасля чаго далучылася да Саюзнікаў. Пасля вайны стала сацыялістычнай дзяржавай і членам Варшаўскай дамовы. Пасля рэвалюцыі 1989 года Румынія пачала пераход да дэмакратычнага ладу і капіталістычнай рынкавай эканомікі.
Сучасная Румынія — шматпартыйная дэмакратыя, прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка, дзе захоўваецца прынцып падзелу ўладаў. Главой рэспублікі з’яўляецца прэзідэнт, вышэйшы заканадаўчы орган — двухпалатны Парламент.
Паводле даных 2019 года насельніцтва Румыніі складае больш за 19 млн жыхароў, гэта 7-е месца ў ЕС. Характэрная адмоўная дынаміка колькасці насельніцтва, адзін з самых нізкіх паказчыкаў нараджальнасці ў свеце. У нацыянальным складзе пераважаюць румыны, венгры і цыганы. Большасць насельніцтва атаясамлівае сябе з праваслаўным хрысціянствам і карыстаецца румынскай мовай. Самы нізкі ў ЕС узровень урбанізацыі (54 %). Вялікія гарады Румыніі — Брашаў, Клуж-Напока, Ясы, Тымішаара, Канстанца, Краёва.
Пасля хуткага эканамічнага росту ў пачатку 2000-х гадоў Румынія мае эканоміку, заснаваную пераважна на сферы паслуг, а таксама з’яўляецца буйным прамысловым вытворцам, у тым ліку, вытворцам і экспарцёрам машын. Да найбуйнейшых румынскіх кампаній адносяцца Automobile Dacia, Ford Romania (абедзве аўтамабілебудаванне), Petrom, Rompetrol, Romgaz (усе паліўная прамысловасць), Electrica (электраэнергетыка), RCS & RDS (тэлекамунікацыі) and Banca Transilvania (банкаўскі сектар). У 2017 годзе Румынія прадэманстравала найвышэйшыя ў ЕС тэмпы росту ВУП (7 %).
Румынія з’яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, НАТА (з 2004 года) і Еўрапейскага Саюза (з 2007 года). Маючы багатую культурную гісторыю, Румынія была домам уплывовых мастакоў, музыкаў, вынаходнікаў, спартоўцаў, а таксама мае мноства турыстычных славутасцей.