Румынская рэвалюцыя 1989 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-1faa5b4393f8305f " style="" data-name="Румынская рэвалюцыя 1989 года
" >
Краіна
Сацыялістычная Рэспубліка Румынія
Дата
16 — 25 снежня 1989
Прычына
усталяванне ў краіне рэжыму Чаўшэску
Асноўная мэта
дэмакратызацыя краіны
Вынік
звяржэнне рэжыму Чаўшэску
Арганізатары
Іон Іліеску і іншыя антыкамуністычныя лідары
Колькасць удзельнікаў
100 000
Загінула
1104
Паранена
1413
Арыштавана
няма
Румынская рэвалюцыя 1989 года (рум.: Revoluţia română din 1989) — антыкамуністычнае паўстанне, якое прывяло да звяржэння ўрада прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі Нікалае Чаўшэску.
Румынія з’яўляецца адзінай краінай Усходняй Еўропы, дзе сацыялістычны рэжым быў зрынуты ў выніку ўзброенага паўстання, а былы лідар быў пакараны смерцю.