Роджэр Федэрэр
тэнісіст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Роджэр Федэрэр (ням. Roger Federer; нар. 8 жніўня 1981, Базель, Швейцарыя) — швейцарскі прафесійны тэнісіст. Пераможца 20 турніраў Вялікага шалома (лідар усіх часоў сярод мужчын). Займаў першую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу на працягу 310 тыдняў (у тым ліку 237 тыдняў запар). З кастрычніка 2002 да лістапада 2016 года нязменна ўваходзіў у топ-10 сусветнага рэйтынгу, пасля чаго зноў вярнуў сабе месца ў эліце ў студзені 2017 года.
Roger Federer | |
Нарадзіўся |
8 жніўня 1981(1981-08-08) (42 гады) Базель, Швейцарыя |
Грамадзянства | Швейцарыя |
Рэзідэнцыя | Ботмінген, Швейцарыя |
Рост | 185 см |
Вага | 85 кг |
Прафесійная кар’ера | 1998–... |
Вядучая рука | правая (аднаручны бэкхенд) |
Трэнер(ы) | |
Прызавыя грошы |
$121,268,063 (1-е месца ў гісторыі) |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 1188-261 (81.99%) |
Тытулы | 100 |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (2. 2. 2004) |
Цяперашні рэйтынг | 4 (4. 3. 2019) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2004, 2006, 2007, 2010, 2017, 2018) |
Францыя | перамога (2009) |
Уімблдан | перамога (2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2012, 2017) |
ЗША | перамога (2004, 2005, 2006, 2007, 2008) |
Іншыя турніры | |
Фінал ATP | перамога (2003, 2004, 2006, 2007, 2010, 2011) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 129–89 (59.17%) |
Тытулы | 8 |
Найвышэйшы рэйтынг | 24 (9 чэрвеня 2003) |
Цяперашні рэйтынг | — (5 лютага 2018) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/8 фіналу (2003) |
Францыя | 1/32 фіналу (2000) |
Уімблдан | чвэрцьфінал (2000) |
ЗША | 1/8 фіналу (2002) |
Кубак Дэвіса | перамога (2014) |
Кубак Хопмана | перамога (2001, 2018) |
rogerfederer.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 5. 3. 2019 |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
---|---|---|
Тэніс (мужчыны) | ||
Золата | Пекін 2008 | Парны разрад |
Выйграў рэкордныя 8 тытулаў Уімблданскага турніру, рэкордныя 6 тытулаў адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, рэкордныя 5 паслядоўных тытулаў адкрытага чэмпіянату ЗША і 1 тытул адкрытага чэмпіянату Францыі. Адзін з васьмі ўладальнікаў кар'ернага Вялікага шалома, якія перамагалі на ўсіх чатырох турнірах у розныя гады. За сваю кар'еру даходзіў да рэкордных 30 фіналаў турніраў Вялікага шалома, у тым ліку 10 фіналаў запар з Уімблдана 2005 года да адкрытага чэмпіянату ЗША 2007 года (і 18 з 19 фіналаў з Уімблдана 2005 года да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2010 года). Акрамя таго, даходзіў да 23 паўфіналаў турніраў Вялікага шалома запар з Уімблдана 2004 года да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2010 года. Усяго здабыў 100 адзіночных тытулаў (другое месца ў гісторыі пасля Джымі Конарса), у тым ліку 6 Фіналаў Сусветнага Тура ATP, 27 турніраў серыі Мастэрс 1000 і 19 турніраў серыі Сусветнага Тура ATP 500. Такім чынам, многія гульцы і аналітыкі лічаць Федэрэра найвялікшым тэнісістам усіх часоў, а таксама найвялікшым спартоўцам свайго пакалення.