Робі (апавяданне)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Робі» (англ.: Robbie) — першае навукова-фантастычнае апавяданне Айзека Азімава пра робатаў, якое ён пачаў пісаць 10 чэрвеня 1939 года. Упершыню быў апублікаваны ў верасні 1940 года ў часопісе Super Science Stories пад назвай «Дзіўная нянька» (англ.: Strange Playfellow). Назву выбраў рэдактар часопіса Фрэдэрык Пол; сам Азімаў ахарактарызаваў назву «безгустоўнай». Адрэдагаваная версія Робі была выдадзена пад арыгінальнай назвай Азімава ў зборніках «Я, Робат» (англ.: I, Robot, 1950), «Дасканалы робат» (англ.: The Complete Robot, 1982) і «Мары робата» (англ.: Robot Visions, 1990). Робі стаў чатырнаццатым апавяданнем, напісаным Азімавым, і дзявятым апублікаваным. Таксама апавяданне ўвайшло ў цыкл апавяданняў пра робатаў «Дэтэктыў Элайдж Бейлі і робат Дэніэл Оліва» — першым сярод апублікаваных апавяданняў Азімава пра робатаў.
Робі | |
---|---|
Robbie | |
Жанр | навуковая фантастыка |
Аўтар | Айзек Азімаў |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1940 |
Дата першай публікацыі | верасень 1940 |
Апублікаваны ў | Super Science Stories[d] |
Цыкл | Серыя пра робатаў |
Наступны | Логіка |