Раўкета (возера)
возера ў Беларусі і Літве / From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Раўкета.
Раўке́та (літ.: Raukėta) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Ігналінскім раёне Літвы, у басейне ракі Дзісна, за 40 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Эйтмяны.
Хуткія факты Раўкета, Морфаметрыя ...
Раўкета | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 146,9 м |
Даўжыня | 0,73 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,25 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,05 км |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Беларусь, Літва |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
Плошча паверхні возера 0,25 км². Даўжыня 0,73 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі 2,05 км. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны пераважна спадзістыя, вышынёй 5—7 м, у паўночнай частцы да 2 м. Сцёк у раку Раўкета.