Распад Аўстра-Венгерскай імперыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Распад Аўстра-Венгерскай імперыі — буйная геапалітычная падзея, якая адбылася ў выніку нарастання ўнутраных сацыяльных супярэчнасцей і адасаблення розных частак імперыі. Першая сусветная вайна, неўраджай 1918 года і эканамічны крызіс паслужылі падставай да распаду дзяржавы.
17 кастрычніка парламент Венгрыі скасаваў унію з Аўстрыяй і абвясціў незалежнасць краіны, 28 кастрычніка ўтварылася Чэхаславакія, услед за ёй 29 кастрычніка з'явілася Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, 3 лістапада незалежнасць абвясціла Заходне-Украінская народная рэспубліка, 6 лістапада ў Кракаве было абвешчана аб аднаўленні Польшчы. Таксама ў ходзе распаду імперыі ўзніклі Тарнабжэгская рэспубліка, Гуцульская рэспубліка, Руская Народная Рэспубліка лемкаў, Усходне-Лемкаўская рэспубліка, Рэспубліка Прэкмур'е, Венгерская Савецкая Рэспубліка, Славацкая Савецкая Рэспубліка, Рэспубліка Банат, Рэспубліка Фіуме.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі на яе былой тэрыторыі паўстала некалькі унітарных этнакратычных дзяржаў, вялікая частка якіх існуе і ў наш час. Астатнія тэрыторыі, населеныя падзеленымі народамі, трапілі ў склад ужо існуючых ці новаўтвораных дзяржаў. Юрыдычна распад імперыі быў аформлены ў Сен-Жэрменскім дагаворы з Аўстрыяй, які таксама выступаў у якасці мірнага дагавора пасля Першай сусветнай, і ў Трыянонской дамове з Венгрыяй.