Рабіндранат Тагор
бенгальскі паэт і філосаф (1861—1941) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рабіндрана́т Таго́р (бенг.: রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর, ІРА: [ɾobin̪d̪ɾonat̪ʰ ʈʰakuɾ], англ.: Rabindranath Tagore; 7 мая 1861, Калькута, Брытанская Індыя — 7 жніўня 1941) — індыйскі паэт, пісьменнік, кампазітар, мастак, грамадскі і рэлігійны дзеяч.
Рабіндранат Тагор | |
---|---|
бенг.: রবীন্দ্রনাথ ঠাকুর англ.: Rabindranath Tagore | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Бхану Шынгхо[1] |
Дата нараджэння | 7 мая 1861(1861-05-07)[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1941(1941-08-07)[2][4][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Дэбендранатх Тагор[d][7][8] |
Жонка | Мрыналіні Дэві[d] |
Дзеці | Rathindranath Tagore[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мастак, паэт, кампазітар, драматург, эсэіст, філосаф, дзеяч мастацтваў, пісьменнік, паэт-песеннік, аўтар песень, спявак, кінарэжысёр, змагар за свабоду |
Кірунак | Бенгальскае Адраджэнне |
Жанр | Эсэ, навела, раман |
Мова твораў | Бенгальская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Яго творчасць сфарміравала літаратуру і музыку Бенгаліі. Ён стаў першым сярод нееўрапейцаў, хто быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры (1913)[9]. Пераклады яго паэзіі разглядаліся як духоўная літаратура і разам з яго харызматычнасцю стварылі вобраз Тагора-прарока на Захадзе[10].
Атрымаўшы выхаванне, прасякнутае гуманізмам і любоўю да радзімы, Тагор выступаў за незалежнасць Індыі. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі народнай асветы. Ім былі арганізаваны Універсітэт Вішва Бхарата і Інстытут рэканструкцыі сельскай гаспадаркі. Песня «Душа народа» стала гімнам Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімнам Рэспублікі Бангладэш.
Тагор пачаў пісаць вершы ва ўзросце васьмі гадоў[11]. Друкаваўся з 1875. У шаснаццаць гадоў ён напісаў першыя навелы і драмы, апублікаваў свае паэтычныя пробы пад псеўданімам Сонечны Леў (бенг.: Bhānusiṃha)[12][13]. У першых зборніках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) выявіліся пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэтычныя цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зборнік «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі сабраны ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш. Сацыяльная праблематыка ў лірычным зборніку «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэтычныя зборнікі «Завяршэнне» (1932), «Апошняя актава» (1935). «Нованароджаны» (1940) і інш. зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэлігійнай нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нацыянальна-вызваленчымі ідэямі.
Творчасць Рабіндраната Тагора адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літаратурнай мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сацыяльна-псіхалагічнага рамана, паклаў пачатак палітычнай лірыцы. Эстэтычныя погляды Рабіндраната Тагора адлюстраваны і ў мастацтве (ён аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін).