Пятая калона
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пятая калона» (ісп.: quinta columna) — найменне агентуры генерала Франка, якая дзейнічала ў Іспанскай Рэспубліцы падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гадоў. У палітычнай фразеалогіі і журналістыцы словазлучэнне актыўна ўжываецца ў адносінах да розных тыпаў унутранага суперніка, звычайна ў двукоссі, што падкрэслівае прэцэдэнтнасць назвы.