Пушту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пушту́ (таксама пахто, пашто, афга́нская, патані; саманазва: پښتو, вымаўл. [ˈpəʂt̪oː, ˈpəçt̪oː, ˈpʊxt̪oː]) — мова паўночнаўсходняй галіны ўсходнеіранскай падгрупы[5][6][7] іранскай групы індаіранскай галіны[8] індаеўрапейскай моўнае сям’і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджана ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары з’яўляецца афіцыйнай мовай Афганістана[1][9], пашырана ў паўночна-заходніх частках Пакістана, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспар па ўсім свеце.
Пушту | |
---|---|
Саманазва |
пушту: پښتو [paʂto], [paxto], [pāçte] |
Краіны | Афганістан, Пакістан, сумежныя краіны; пуштунская дыяспара |
Рэгіёны | Пуштуністан |
Афіцыйны статус |
Афганістан[1] |
Арганізацыя, якая рэгулюе |
Акадэмія навук Афганістана, Пуштунская акадэмія[3] |
Агульная колькасць носьбітаў | ад 40 да 50 млн. |
Рэйтынг | 33 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | алфавіт пушту (на аснове арабскага) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | пуш 550 |
ISO 639-1 | ps |
ISO 639-2 | pus |
ISO 639-3 |
pus — агульны pst — цэнтральны пушту pbu — паўночны пушту pbt — паўднёвы пушту |
WALS | psh |
Ethnologue | pus |
Linguasphere | 58-ABD-a |
ABS ASCL | 4102 |
IETF | ps |
Glottolog | pash1269 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Мова пушту класіфікуецца як мова ў складзе паўночнаўсходняй галіны індаіранскіх моў[8], аднак згодна з іншымі даследаваннямі мова можа адносіцца да паўднёваўсходніх[10]. Колькасць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чал. па ўсім свеце[11][12][13][14].