Прэм’ер-міністр Чэхіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі (чэшск.: Předseda vlády České republiky) ці Прэм’ер-міністр Чэхіі — кіраўнік Урада Чэхіі. Прэм’ер-міністр і Урад Чэхіі разам з кіраўнікамі міністэрстваў даюць справаздачу сумесна за свае дзеянні перад Палатай дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі. Цяперашні прэм’ер-міністр — Петр Фіяла, кіраўнік Грамадзянскай дэмакратычнай партыі, які быў прызначаны на гэтую пасаду 28 лістапада 2021 года і стаў 13-м кіраўніком Урада Чэхіі з моманту распаду ЧССР.
Хуткія факты Прэм’ер-міністр Чэхіі Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі, Узначальвае ...
Прэм’ер-міністр Чэхіі Старшыня Урада Чэшскай Рэспублікі | |
---|---|
чэшск.: Předseda vlády České republiky | |
| |
Пасаду займае Петр Фіяла з 28 лістапада 2021 | |
Узначальвае | Урад Чэхіі |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Віла Крамаржа, Прага |
Прызначаецца | Прэзідэнт Чэхіі |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 гады |
Пасада з’явілася | 1 студзеня 1993 |
Першы на пасадзе | Вацлаў Клаус |
Сайт | vlada.cz/en/vlada/premie… |
Закрыць
Старшыня прызначаецца Прэзідэнтам Чэхіі і абавязваецца у першую чаргу сфарміраваць свой урад, якому Палата дэпутатаў абавязана даць вотум даверу. Згодна з Канстытуцыяй Чэхіі прэм’ер-міністр Чэхіі арганізуе нарады Урада і кантралюе яго дзейнасць.