Прэзідэнты Аргенціны
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэзідэнт Аргенціны — вышэйшая палітычная пасада ў Аргенціне, тытул кіраўніка выканаўчай улады і кіраўніка дзяржавы. Таксама прэзідэнт з'яўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сіл Аргенціны[1].
Прэзідэнт Аргенціны | |
---|---|
| |
Дзеючы Прэзідэнт Пасаду займае Альберта Фернандэс з 10 снежня 2019 | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Ружовы дом |
Пасада з’явілася | 31 студзеня 1816 |
Першы на пасадзе | Хервасіа Антоніа да Пасадас |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Першым тытул Прэзідэнта Аб'яднаных правінцый Рыа-дэ-ла-Платы прыняў Бернардзіна Рывадавія. У часы кіравання Хуста Хасэ дэ Уркіса пасада атрымала назву Прэзідэнт Аргенцінскай канфедэрацыі згодна з канстытуцыяй 1853 года. Абраны пасля канстытуцыйнай рэформы 1860 года Сант’яга Дэркі ўжо быў названы Прэзідэнтам Аргенцінскай нацыі (ісп.: Presidente de la Nación Argentina). Гэтая назва пасады захавалася да сённяшняга дня.
З 1994 года прэзідэнцкі тэрмін у Аргенціне доўжыцца 4 гады. Ён абіраецца ў пары з віцэ-прэзідэнтам, які павінен замяніць яго ў выпадку адстаўкі або смерці.
Рэзідэнцыя прэзідэнта знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе і называецца Каса-Расада (ісп.: Casa Rosada — Ружовы Дом).