Прытча аб Добрым Пастыры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прытча аб Добрым Пастыры — адна з прытчаў Ісуса Хрыста. Апавяданне пра прытчу размешчана ў Евангеллі ад Яна 10:1-21, дзе Ісус паказаны як Добры Пастыр, які аддае Сваё жыццё за авечак. Падобная ж выява выкарыстоўваецца ў Псальме 23. Тэма Добрага Пастыра паўторна з’яўляецца ў чатырох Евангеллях, у спасылках на Ісуса, Які не дазволіць загінуць ніводнай з Яго авечак. Вобраз Добрага Пастыра быў вельмі папулярным у раннім хрысціянскім мастацтве.