Прутас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прутас, Пру́ці, Прута (літ.: Prūtas) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Ігналінскім раёне Літвы ў басейне ракі Дрысвята, за 36 км у напрамку на паўднёвы захад ад Браслава.
Хуткія факты Прутас, Морфаметрыя ...
Прутас | |
---|---|
літ.: Prūtas | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,6[1] м |
Даўжыня | 4,5 км |
Шырыня | 1,5 км |
Плошча | 4,5 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 16,21 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 36,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіны | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча паверхні возера 4,5 км². Даўжыня 4,5 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Плошча вадазбору 36,5 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагавая лінія звілістая. Ручаямі і пратокамі возера Прутас злучанае з азёрамі Вайнікішкі, Прудунелі (Браслаўскі раён), Апіварда (Апвардай), Ружас і Гілутас (Літва).
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь рачны, джгір, мянтуз і іншыя віды рыб.