Прамысловасць Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У прамысловай галіне ствараецца каля 20 % ВУП і большая палова экспарту Францыі. Значная частка галіны кантралюецца сусветна вядомымі кампаніямі. У шматгаліновай прамысловасці вядучую ролю адыгрываюць машынабудаванне і хімічная прамысловасць. Адметная роля Францыі ў авіяракетнай індустрыі (еўрапейскі кансорцыум Airbus, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Тулузе). Развітая хімічная прамысловасць цягне за сабой усе іншыя галіны.