Прадслаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прадслаў (згадваецца каля 900 года) — меркаваны трэці сын Святаполка I (князя Вялікай Маравіі), валадар вобласці ў раёне сучаснай Браціславы.
Прадслаў | |
---|---|
| |
Нараджэнне | IX стагоддзе |
Смерць | |
Род | Майміравічы |
Бацька | Святаполк I[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На падставе тэксту «Szentiepulc, Szeuntezizna, Predeslaus» на адным са старажытных евангелляў, то бок «Святаполк, Святажызна, Прадслаў», некаторыя гісторыкі робяць выснову, што яго бацькам быў вялікамараўскі князь Святаполк, а маці — Святажызна.
Больш познія крыніцы пра Прадслава нічога не пішуць. Ускосна пра яго згадвае Канстанцін VII Парфірародны ў сваёй працы «Аб кіраванні імперыяй», дзе гаворыць пра сварку паміж трыма (а не двума) сынамі Святаполка I пасля смерці бацькі.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што горад Браціслава названы менавіта ў гонар Пра(д)слава — «Preslava civitas», пасля ў нямецкай мове гэта перайшло ў «Pressburg», а ў славацкай — у «Prešporok».