Праграма «Фенікс»
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фенікс.
Праграма «Фенікс» (англ.: Phoenix Program, в’етн.: Chiến dịch Phụng Hoàng) — шырокамаштабная супрацьпартызанская аперацыя, якая праводзілася падчас В’етнамскай вайны ў перыяд з 1967 па 1972. Мэтамі праграмы былі выяўленне і нейтралізацыя (шляхам захопу, перавербавання або фізічнай ліквідацыі) ключавых фігур інфраструктуры партызанскага руху на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама. Праграма была накіравана на «нейтралізацыю» грамадзянскай інфраструктуры, якая дапамагала В’етконгу, — з дапамогай забойстваў, выкраданняў і сістэматычнага прымянення катаванняў. Праграма была распрацавана ЦРУ і праводзілася паліцыяй і спецслужбамі Паўднёвага В’етнама.