Пол Берг
амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1980) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пол Наім Берг (англ.: Paul Naim Berg; 30 чэрвеня 1926, Бруклін, Нью-Ёрк — 15 лютага 2023, Стэнфард, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1980). Эмерыт-прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, член НАН ЗША і амерыканскага філасофскага таварыства (1983), замежны член Французскай акадэміі навук (1981) і Лонданскага каралеўскага таварыства (1992). Таксама ганараваны Нацыянальнай навуковым медалём (1983) і іншых узнагарод[⇨].
Пол Берг | |
---|---|
англ.: Paul Naim Berg | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1926(1926-06-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 2023(2023-02-15)[4] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mildred Berg[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, малекулярны біёлаг, хімік, даследчык |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1980) Нобелеўская прэмія па хіміі (1980) AAAS Award for Scientific Freedom and Responsibility[d] (1982) Max Delbrück Medal[d] (1999) ASCB Public Service Award[d] (2003) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (18 чэрвеня 1992) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яшчэ будучы маладым даследчыкам Пол Берг вырашыў некалькі ключавых праблем метабалічнай хіміі і затым працягнуў даследаваць механізмы, па якіх ДНК і РНК кіруюць сінтэзам бялкоў у жывых сістэмах. У 1972 годзе разам з калегамі са Стэнфардскага ўніверсітэта ён сінтэзаваў першую рэкамбінантныя ДНК (р-ДНК). Пасля ён дапамагаў міжнароднай супольнасці даследчыкаў р-ДНК у вырашэнні фізічных і этычных праблем, выкліканых гэтай рэвалюцыйнай тэорыяй.