Польска-беларускія канфлікты XX стагоддзя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польска-беларускія міжэтнічныя канфлікты здараліся на працягу XX стагоддзя. Міжэтнічныя адносіны абвастрыліся ў сувязі з падзеямі Другой сусветнай вайны, канфлікты закранулі Заходнюю Беларусь, Усходнюю Беласточчыну, Падляшша.
Польска-беларускі канфлікт | |||||
---|---|---|---|---|---|
Месца | Заходняя Беларусь, Усходняя Беласточчына, Падляшша | ||||
Прычына | Рыжскі мірны дагавор (1921), далучэнне Заходняй Беларусі да БССР | ||||
Змены | Беласточчына і Падляшша ў складзе Польшчы; Гродзенская, Брэсцкая, Баранавіцкая і Маладзечанская вобласці ў БССР; Віленшчына ў складзе Літвы | ||||
Праціўнікі | |||||
|
|||||
З 1921 года Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Пасля Польскай кампаніі РСЧА былыя «Крэсы ўсходнія» далучаны да БССР. З пачаткам нямецкай акупацыі ў 1941 годзе нацыская адміністрацыя выкарыстоўвала існуючыя міжэтнічныя супярэчнасці. Падчас вайны тут дзейнічалі два напрамкі антыфашысцкага супраціву — пракамуністычныя партызаны і польская Армія Краёва. Пасля выдварэння германскіх войск з беларуска-польскага памежжа польскае антысавецкае падполле імкнулася да вяртання тэрыторыі ў склад Польшчы. На перыяд 1944—1950 гадоў прыпадае пік тэрарыстычных акцый з боку польскіх нацыяналістаў, а некаторыя з’явы гэтага супрацьстаяння наклалі адбітак на далейшыя адносіны паміж польскім і беларускім насельніцтвам памежнага краю[1].