Плошча Аляксандра Неўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плошча Аляксандра Неўскага — плошча Санкт-Пецярбурга, якая знаходзіцца ў канцы Неўскага праспекта каля ўваходу ў Аляксандра-Неўскую лаўру. Да 1923 года — Аляксандра-Неўская плошча (ад аднайменнага манастыра). У 1923—1952 гадах — Чырвоная плошча. З 1952 года — плошча Аляксандра Неўскага (назва прысвоена да 250-годдзя горада). Вуліца Аляксандра Неўскага, якая знаходзіцца побач, цалкам паўтарае гісторыю перайменаванняў плошчы (Аляксандра-Неўская, Чырвонай Плошчы і Аляксандра Неўскага адпаведна).