Першая чачэнская вайна (афіцыйна: Аперацыі па аднаўленні канстытуцыйнага парадку ў Чачні 1994—1996 гадоў[5], або Узброены канфлікт у Чачэнскай Рэспубліцы і на прылеглых да яе тэрыторыях Расійскай Федэрацыі[6]; таксама вядомая як Першая чачэнская кампанія і Першая расійска-чачэнская вайна, чач.: Хьалхара оьрсийн-нохчийн тӀом) — баявыя дзеянні на тэрыторыі Чачні і памежных рэгіёнаў Паўночнага Каўказа паміж войскамі Расіі (УС і МУС (руск.) (бел.) і непрызнанай Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя з мэтай узяцця пад кантроль тэрыторыі Чачні, на якой у 1991 годзе была абвешчаная Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя.
Хуткія факты Першая чачэнская вайна, Дата ...
Закрыць
Канфлікт і папярэднія яму падзеі характарызаваліся вялікай колькасцю ахвяр сярод насельніцтва, ваенных і праваахоўных органаў, гучалі ўзаемныя абвінавачванні бакоў у генацыдзе[7].