Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (21-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2011-га года. У турніры прымалі ўдзел 16 каманд. Яны змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2011. Доўгі час барацьбу за першынство вялі мінскі «Партызан» і «Славія-Мазыр», але ў выніку на фінішы турніру першае месца і выхад у Вышэйшую лігу гарантавалі футбалісты з Мазыра. Але «Партызан», заняўшы другое месца, у матчах плей-оф за права гуляць у Вышэйшай лізе перамог «Віцебск» (2:0, 1:2) і таксама атрымаў павышэнне ў класе.
Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 23 красавіка — 19 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Славія-Мазыр (2-і раз) |
Другое месца | Партызан (Мінск) |
Трэцяе месца | Гарадзея |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 632 (2.63 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Юрый Каралюк (Хваля) (21 мяч) |
← 2010 2012 → |
Закрыць