Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010 (20-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2010-га года. У турніры прымалі ўдзел 16 каманд. Яны змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2010. Першае месца ўпэўнена заваяваў футбольны клуб «Гомель», які аформіў вяртанне ў вышэйшы свет за шэсць тураў да фінішу чэмпіянату. За другое месца разгарнулася жорсткая барацьба, і толькі ў апошнім туры заўчасны пераможца «Гомель» расчараваў сваіх землякоў з ДБК, саступіўшы мінскаму СКВІЧу, у выніку чаго сталічны клуб заняў другое месца. Але ў матчах за права гуляць у Вышэйшай лізе 2011 СКВІЧ саступіў жодзінскаму «Тарпеда» і застаўся ў Першай лізе.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2010 20-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 17 красавіка — 13 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Гомель (2-і раз) |
Другое месца | СКВІЧ (Мінск) |
Трэцяе месца | ДБК-Гомель |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 607 (2.53 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Юрый Мархель (СКВІЧ) (28 мячоў) |
← 2009 2011 → |