Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2004
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2004 (14-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па парадку дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2004-га года.
Хуткія факты Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2004 14-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе ...
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2004 14-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 17 красавіка — 6 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 16 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Лакаматыў (Мінск) (1-ы раз) |
Другое месца | Ведрыч-97 (Рэчыца) |
Трэцяе месца | Смаргонь |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 240 |
Бамбардзір(ы) | Аляксей Мартынаў (Лакаматыў) (19 мячоў) |
← 2003 2005 → |
Закрыць
У турніры прымала ўдзел 16 каманд, якія разыгрывалі 2 пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. Першае месца і вяртанне ў вышэйшы свет упэўнена забяспечыў клуб «Лакаматыў» з Мінска. Клуб «Ведрыч-97» з Рэчыцы, які заняў другое месца і таксама павысіўся да Вышэйшай лігі, адмовіўся ад удзелу ў элітным дывізіёне і застаўся на наступны год у Першай лізе.