Першае камп’енскае перамір’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Другое камп’енскае перамір’е.
Першае камп’енскае перамір’е (Камп’енскае перамір’е 1918 года) — пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў у Першай сусветнай вайне, заключанае 11 лістапада 1918 года паміж Антантай і Германіяй у французскім рэгіёне Пікардыя недалёка ад горада Камп’ень. Канчатковыя вынікі вайны падвёў Версальскі мірны дагавор.