Персідская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Персідская мова або фарсі (саманазва: فارسی, вымаўл. [fɒːɾˈsiː] або زبان فارسی, вымаўл. [zæ'bɒːne fɒːr'siː]) — адна з моў іранскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям’і моў, распаўсюджаная найперш у Іране, Афганістане, Таджыкістане[1], а таксама ў многіх суседніх краінах.
Персідская мова, фарсі | |
---|---|
| |
Саманазва | فارسی (fārsi) |
Краіны | Іран, Афганістан, Таджыкістан, Узбекістан, Пакістан, Ірак, Кувейт, Бахрэйн |
Рэгіёны | Сярэдняя Азія, Пярэдняя Азія |
Афіцыйны статус |
Іран Афганістан (дары) Таджыкістан (таджыкская) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Акадэмія персідскай мовы і літаратуры (Іран) |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | Persian alphabet[d] і Arabic script[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | пер 535 |
ISO 639-1 | fa |
ISO 639-2 | per і fas |
ISO 639-3 | fas |
Ethnologue | fas |
ABS ASCL | 4106 |
IETF | fa |
Glottolog | fars1254 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сённяшняя персідская мова — самая пашыраная мова з іранскай галіны. Персідская мова, саманазва якой фарсі (fârsi), а ў больш пурыстычнай форме парсі — афіцыйная мова Ісламскай Рэспублікі Іран. Мясцовыя адмены персідскай мовы з’яўляюцца дзяржаўнымі мовамі ў Афганістане (дары́ ці фарсі́-кабулі́) і ў Таджыкістане (тоджыкі, таджыкская мова). Агулам па-персідску размаўляюць каля 50 мільёнаў чалавек у Іране (каля 80 % насельніцтва), 7 мільёнаў у Афганістане (да 40 % насельніцтва), 4 мільёны ў Таджыкістане.
Агульная колькасць асоб, што лічаць мову роднай — каля 60 млн чал., яшчэ каля 50 млн размаўляюць як на другой[2].