Паўночнафрызская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўно́чнафры́зская мова (саманазва: Frasch, Fresk, Freesk, Friisk) — рэгіянальная мова, на якой размаўляюць прыкладна 10 000 чалавек у рэгіёне Паўночная Фрызія, што на захадзе нямецкай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн[3][4]. Адносіцца да фрызскіх моў англа-фрызскай падгрупы заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў. Разам з заходнефрызскай і ўсходнефрызскай мовамі ўтварае групу фрызскіх моў.
Хуткія факты Паўночнафрызская мова, Саманазва ...
Паўночнафрызская мова | |
---|---|
Саманазва | Frasch, Fresk, Freesk, Friisk |
Краіны | Германія |
Рэгіёны | Шлезвіг-Гольштэйн |
Афіцыйны статус | Паўночная Фрысландыя, Хельгаланд (Германія) |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Статус | сур’ёзная пагроза[d][2] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | frr |
ISO 639-3 | frr |
WALS | fno |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 394 |
Ethnologue | frr |
ELCat | 3283 |
IETF | frr |
Glottolog | nort2626 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Закрыць