Пашыраны фенатып
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пашыраны фенатып (англ.: The Exteded Phenotype) — кніга эвалюцыйнага біёлага Рычарда Докінза 1982 года, у якой аўтар прадставіў аднайменную біялагічную канцэпцыю. Асноўная ідэя заключаецца ў тым, што фенатып павінен не абмяжоўвацца біялагічнымі працэсамі, такімі як біясінтэз бялку ці разрастанне тканак, а распаўсюджвацца на ўсе эфекты, якія ген аказвае на сваё асяроддзе, альбо на асобны арганізм — як знутры, так і звонку.
Хуткія факты Пашыраны фенатып, Аўтар ...
Пашыраны фенатып | |
---|---|
Аўтар | Рычард Докінз |
Жанр | эсэ |
Мова арыгінала | англійская |
Выдавецтва | Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта |
Выпуск | 1982 |
Месца публікацыі | Англія |
ISBN | 978-0-19-286088-0 |
Папярэдняя | The Selfish Gene[d] |
Наступная | Сляпы гадзіншчык |
Закрыць
Докінз разглядае Пашыраны фенатып як працяг Эгаістычнага гена (1976), прызначаны для прафесійных біёлагаў[1], і як свой асноўны ўклад у эвалюцыйную тэорыю[2].