Пацалунак Іуды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пацалунак Іуды — падзея евангельскага апавядання, каля адзін з вучняў Ісуса Хрыста, Іуда Іскарыёт, вызначыў і такім чынам выдаў Ісуса салдатам з дапамогай пацалунку. Пацалунак Іуды вядомы (асабліва ў мастацтве) як здрада Хрыста, падзея адбылася ў Гефсіманскім садзе пасля Апошняй Вячэры, пасля гэтага адбыўся арышт Ісуса воінамі Сінедрыёна. У хрысціянскім багаслоўі падзеі ад Апошняй Вячэры да смерці і ўваскрасення Ісуса называюць Страсці.
У больш шырокім сэнсе пацалунак Іуды можа разглядацца як акт дружбы, які, на самой справе, нясе атрымальніку шкоду. Пацалунак Іуды стаў сімвалам здрады.