Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова (малд.: Partidul Comuniştilor din Republica Moldova) — адна з вядучых палітычных партый Малдовы. З 1998 па 2014 год з'яўлялася самай буйнай партыяй у складзе малдаўскага парламента. У 2001—2009 гадах знаходзілася пры ўладзе ў краіне, маючы большасць месцаў у парламенце. Па стане на снежань 2012 года партыя займала 34 месцы (з 101) у парламенце і знаходзіцца ў апазіцыі да кіравальнай кааліцыі. Адзіная камуністычная партыя у краінах былога СССР, якая здолела стаць кіруючай. Уваходзіць у склад партыі еўрапейскіх левых і СКП-КПСС.
Хуткія факты Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова, Лідар ...
Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова | |
---|---|
малд.: Partidului Comunistilor din Republica Moldova, PCRM | |
Лідар | Уладзімір Варонін |
Дата заснавання | 22 кастрычніка 1993 |
Штаб-кватэра | Малдова, Кішынёў вул. Нікалае Ёрга, 11 |
Краіна | |
Ідэалогія | камунізм |
Інтэрнацыянал | Еўрапейскія левыя, СКП-КПСС |
Колькасць членаў | ~ 30 000 (сакавік 2011) |
Месцаў у парламенце |
7 / 101 |
Месцаў у муніцыпальных і раённых саветах |
138 / 1116 |
Партыйны друк | штотыднёвая газета «Камуніст» |
Сайт | pcrm.md |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць