Партрэт Марыі Юзэфы
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Партрэт Марыі Юзэфы» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1730-я гг., верагодна, Луі дэ Сільвестрам (1675—1760). Сучаснае месцазнаходжанне невядома. Памер карціны — 206 × 137 см[1].
| ||
мерк. Луі дэ Сільвестр | ||
Партрэт Марыі Юзэфы. 1730-я | ||
Матэрыял | алейныя фарбы і палатно | |
---|---|---|
Памеры | 206 × 137 см | |
невядома |
У інвентары 1857 г. запісаны пад № 57. Знаходзіўся ў Мазайкавай зале Нясвіжскага замка. На той момант імя асобы было невядома. Яе лічылі меркаваным вобразам Кацярыны II. Апошні раз нясвіжскі партрэт ужо пад імем Марыі Юзэфы згаданы ў вопісе 1939 г. Твор быў у Зорнай зале. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. партрэт вывезены ў Мінск, адкуль, верагодна, трапіў у Германію[1].
Існуе амаль ідэнтычная выява Марыі Юзэфы, напісаная мастаком Луі дэ Сільвестрам у 1733 г. Партрэт знаходзіцца ў прыватнай калекцыі і прадаваўся на аўкцыёне ў Францыі ў 2010 г. Можна заўважыць супадзенне агульнай кампазіцыі ў напісанні мадэлі і фону. Аднак партрэт з аукцыёна адрозніваецца крыху большымі памерамі і адсутнасцю фігуры пажа[1].