Парламенцкія выбары ў Германіі (1919)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэральныя выбары адбыліся ў Германіі 19 студзеня 1919, хаця ваеннаслужачыя дзейнай арміі на ўсходзе прагаласавалі толькі 2 лютага. Выбары былі першымі ў новай Веймарскай рэспубліцы, якая была створана пасля Першай сусветнай вайны і рэвалюцыі 1918—1919 гадоў, і першымі з выбарчым правам жанчын. Папярэднія акругі, якія ў значнай ступені прадстаўлялі сельскія раёны, былі скасаваны, а выбары праходзілі з выкарыстаннем прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Таксама быў паніжаны ўзрост для галасавання з 25 да 20[1] гадоў. Грамадзянам Аўстрыі, якія пражывалі ў Германіі, было дазволена прагаласаваць, а грамадзянам Германіі, якія пражывалі ў Аўстрыі, было дазволена прагаласаваць на выбарах у Канстытуцыйную Асамблею ў лютым 1919 года[2].
19 студзеня 1919 (1919-01-19) | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 83,0% ▼ 1.9% | ||
|
|||
Глава партыі: | Фрыдрых Эберт Філіп Шэйдэман |
Адольф Гробер | Фрыдрых фон Паер |
Партыя: | СДПГ | Партыя цэнтра | Нямецкая дэмакратычная партыя |
Глава партыі з: | 1919 | 1917 | 1918 |
мінулая колькасць месцаў: | 110 | 91 | |
Месцаў атрымана: | 165 (▲55) | 91 (▬) | 75 |
Галасоў: | 11 509 048 (37,9%) |
5 980 216 (19,7%) |
5 641 825 (18,6%) |
Змена долі галасоў: | ▲3,1% | ▲3,3% | |
Глава партыі: | Артур фон Пасадоўскі-Венер | Х’юга Гаазе | Рудольф Гайнцэ |
Партыя: | Нямецкая нацыянальная народная партыя | Незалежная сацыял-дэмакратычная партыя | Нямецкая народная партыя |
Глава партыі з: | 1919 | 1917 | 1919 |
Месцаў атрымана: | 44 | 22 | 19 |
Галасоў: | 3 121 479 (10,3%) |
2 317 290 (7,6%) |
1 345 638 (4,4%) |
Вынікі выбараў у Рэйхстаг (1919) |
З інаўгурацыйнай сесіі 6 лютага Нацыянальны сход (Nationalversammlung) функцыянаваў як устаноўчы сход і аднапалатны заканадаўчы орган. Партыі «Веймарскай кааліцыі» (СДП, Партыя Цэнтра і ГДП) разам набралі 76,2 % галасоў выбаршчыкаў, а 13 лютага часовы прэзідэнт Фрыдрых Эберт прызначыў Філіпа Шэйдэмана з СДП Міністрам-Прэзідэнтам. Пазней пасаду перайменавалі ў Канцлера, калі ў жніўні 1919 года ўступіла ў сілу Веймарская канстытуцыя. Кабінет Шэйдэмана змяніў рэвалюцыйны Rat der Volksbeauftragten (Савет Народных Дэпутатаў). Яўка выбаршчыкаў склала 83,0 %[3].