Панама
краіна ў Цэнтральнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Панама (значэнні).
Пана́ма, Рэспубліка Панама (ісп.: República de Panama) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, самая паўднёвая краіна рэгіёну. Мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калумбіяй на ўсходзе, з поўдня абмываецца Ціхім акіянам, а з поўначы — Карыбскім морам. Сталіца — Горад Панама. Выключна выгоднае эканоміка-геаграфічнае становішча на Панамскім перашыйку на стыку дзвюх Амерык паспрыяла таму, што менавіта ў Панаме ў пачатку XX ст. быў збудаваны суднаходны канал паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Канал фактычна прынёс Панаме незалежнасць і ўжо больш як 100 гадоў служыць асноўнай крыніцай даходаў.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Pro Mundi Beneficio (лац. "На выгоду свету")» | |||||
Гімн: «Himno Istmeño» | |||||
Дата незалежнасці | 3 лістапада 1903 года (ад Калумбіі) | ||||
Афіцыйная мова | іспанская | ||||
Сталіца | Панама | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Панама | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Рыкарда Марцінэлі Хуан Карлас Варэла | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 115-я ў свеце 75 517 км² 2,9 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 3 753 142[1] чал. 49,5 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$99,430 млрд [2] (86-ы) $24300 | ||||
Валюта | Панамскі бальбоа; Панамскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .pa | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | PAN | ||||
Код МАК | PAN | ||||
Тэлефонны код | +507 | ||||
Часавыя паясы | -5 |
Закрыць