Палярны круг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паля́рны круг — паралель у кожным паўшар’і планеты, пачынаючы ад якой і да полюса ляжаць палярныя паясы, дзе бываюць палярны дзень (летам) і палярная ноч (зімой). Строга кажучы, з прычыны атмасфернай рэфракцыі (на планетах, якія маюць атмасферу) і таго, што Сонца назіраецца не як кропкавы аб’ект, а як дыск, палярны дзень можна назіраць у шыротах, якія ляжаць крыху далей ад полюсу, а палярных ноч — толькі ў шыротах, якія ляжаць крыху бліжэй да полюсу.
Паколькі палярны круг вызначаецца ў кожным паўшар’і, у планеты можа быць толькі два палярных кругі — паўночны і паўднёвы. Шырата палярных кругоў вызначаецца вуглом нахілу восі кручэння планеты да плоскасці экліптыкі.