Палтаўская бітва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палтаўская бітва — найбуйнейшае бітва Паўночнай вайны паміж рускімі войскамі пад камандаваннем Пятра I і шведскай арміяй Карла XII. Адбылася раніцай 27 чэрвеня (8 ліпеня) 1709 года[4] у 6 вярстах ад горада Палтава на рускіх землях (Левабярэжжа Дняпра). Рашучая перамога рускай арміі прывяла да пералому ў Паўночнай вайне на карысць Расіі і спыніла панаванне Швецыі як адной з вядучых ваенных сіл у Еўропе.
Палтаўская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Паўночная вайна | |||
| |||
Дата | 27 чэрвеня (8 ліпеня) 1709 года | ||
Месца | каля Палтавы, Украіна | ||
Вынік | Рашучая перамога рускай арміі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля Бітвы пры Нарве 1700 года Карл XII уварваўся ў Еўропу і развязалася працяглая вайна з удзелам шматлікіх дзяржаў, у якой армія Карла XII змагла прасунуцца далёка на поўдзень, атрымліваючы перамогі.
Пасля таго, як Пётр I адваяваў у Карла XII частку Лівоніі і заснаваў у вусце Нявы новы горад-крэпасць Санкт-Пецярбург, Карл прыняў рашэнне атакаваць цэнтральную Расію з захопам Масквы. Падчас паходу ім было прынята рашэнне весці сваю армію на Украіну, гетман якой — Мазепа — перайшоў на бок Карла, але не быў падтрыманы асноўнай масай казацтва. Да таго моманту, калі армія Карла падышла да Палтавы, ён страціў да траціны арміі, яго тылы былі атакаваны лёгкай конніцай Пятра — казакамі і калмыкамі, перад самай бітвай быў паранены. Бітва Карлам была прайграна, і ён бег у Асманскую імперыю.